Былая палітзняволеная Наталля Дуліна будзе весці курсы італьянскай мовы для беларусаў-уцекачоў

Культура
Наталля Дуліна. Фота: Радыё Свабода

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна, якая ў чэрвені 2025 года выйшла на волю і была дэпартаваная ў Літву, плануе весці заняткі па вывучэнні італьянскай мовы. Курсы арганізоўвае асацыяцыя «Талака».

Фармуюцца групы ўзроўняў A2, B1, B2. Калі будзе патрэба — адкрыецца група C1. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень анлайн. Узроўні A2, В1, B2 — бясплатна. C1 — з невялікай даплатай.

Гэты курс найперш прызначаны для беларусаў, што маюць статус уцекача, міжнародную абарону або толькі падалі дакументы на атрыманне, і пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Прыярытэт будзе аддадзены прадстаўнікам гэтых катэгорый. Пры ўмове свабодных месцаў на курсы могуць трапіць і іншыя асобы.

Наталля Дуліна выкладае італьянскую амаль 30 гадоў, навучыла гэтай мове сотні чалавек. Нават у СІЗА вучыла сябровак, якія цікавіліся італьянскай.

У 2020 годзе Наталля Дуліна працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы Лінгвістычнага ўніверсітэта. У кастрычніку 2022 года яе затрымалі і асудзілі на 3,5 года зняволення. 21 чэрвеня 2025 года была вызвалена і дэпартаваная ў Літву.

Зарэгістравацца на курс можна тут.

Курсы будуць праходзіць з падтрымкай італьянскай некамэрцыйнай арганізацыі Fondazione CR Firenze.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Наталья Дулина

    Я хотела бы внести ясность. Это не я объявила набор на курсы, а ассоциация «Талака». Это разные вещи. В сообщениях СМИ произошла ошибка.

    Ответить

Последние новости