Пасля розгаласу ў СМІ браслаўскія ўлады паспрабавалі супакоіць грамадства. Загадчыца сектара культуры Браслаўскага райвыканкама Людміла Новікава назвала інфармацыю аб адмене фэсту „фейкам“.
Каментар чыноўніцы з’явіўся ў тэлеграм-канале Браслав Онлайн.
Новікава афіцыйна пацвердзіла: рашэнне № 461 ад 11 красавіка 2026 года аб прызнанні папярэдняга дакумента аб арганізацыі свята страціўшым моц — існуе. Але яго ўвядзенне звязана са „змяненнем нарматыўных актаў і ўмоў правядзення“, а не ў сувязі з сапраўднай адменай фестывалю.
«Рашэнне райвыканкама ад 11 красавіка 2026 г. № 461 «Аб прызнанні страціўшым сілу рашэння Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 7 лютага 2022 г. № 145″ прынята ў сувязі са змяненнем нарматыўных прававых актаў і ўмоў правядзення фестывалю», — зазначыла яна.
Але што менавіта зменіцца ў 60-гадовым фестывалі, які раней меў міжнародны статус і ўключаў у сябе свята сярэднявечнай культуры „Меч Брачыслава“, чыноўніца не ўдакладніла.
Нагадаем, што ўчора на Нацыянальным прававым партале з’явіўся дакумент аб скасаванні юрыдычнай асновы фэсту «Браслаўскія зарніцы», прыняты яшчэ 11 сакавіка, заўважыла «Радыё Свабода». Рашэнне падпісана старшынёй райвыканкама Вячаславам Грышчанкам і ўзгоднена з Міністэрствам культуры.
Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» з’яўляецца адным з найстарэйшых у Беларусі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
