У Беларусі з 3 па 7 снежня пройдзе акцыя «Тыдзень даступнай культуры», прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў (3 снежня). Мэта ініцыятывы — стварэнне безбар’ернага асяроддзя і павышэнне даступнасці культурнай спадчыны, дзякуючы чаму людзі з інваліднасцю змогуць бясплатна наведаць музеі і бібліятэкі па ўсёй краіне.
Ініцыятыва ахопіць усе рэгіёны краіны, паведамляе Мінкульт.
Сярод устаноў, якія далучацца да акцыі:
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі і іншыя рэгіянальныя бібліятэкі
- Музеі, у тым ліку Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе будуць арганізаваны тактыльныя экскурсіі.
Адказнымі за правядзенне мерапрыемстваў прызначаны Міністэрства культуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, а таксама Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
🔥 Поддержите Reform.news донатом!