Берлінская студыя і кааператыў незалежных журналістаў выпусцілі дакументальны фільм пра Валерыю Навадворскую

Берлінская Студыя Narra і кааператыў незалежных журналістаў «Берег» выпусцілі дакументальны фільм «Белае паліто» — першую біяграфію Валерыі Навадворскай. З дазволу аўтараў фільм апублікавала «Медуза» — піша «Наша Ніва».

Гэтая стужка — першая падрабязная біяграфія знакамітай грамадскай дзяячкі, у якой зроблена спроба пераасэнсаваць спадчыну Навадворскай у святле гістарычных падзей апошніх гадоў. «Цяпер многія кажуць, — прамаўляе закадравы голас у стужцы, — яна мела рацыю ва ўсім. Яна бачыла тое, чаго не бачылі іншыя».

Аднак больш за дваццаць гадоў яна была не голасам розуму, а персанажам мемаў. Зараз яе прароцтвы пачалі збывацца. «І тады, — кажа рэжысёр стужкі, — мы ўбачылі ў Навадворскай сапраўдную гераіню, якая можа навучыць, як перамагчы страх, як выстаяць аднаму супраць многіх. Як захаваць сябе і не здрадзіць сваім ідэалам».

Аўтар і рэжысёр фільма Ігар Садрэеў атрымаў магчымасць праглядзець раней недаступныя крымінальныя справы Валерыі Навадворскай, прачытаў яе інтэрв’ю, артыкулы, успаміны і лісты, пагаварыў з сябрамі і паплечнікамі.

Фільм «Белае паліто» даследуе не толькі прафесійны шлях Навадворскай, але і яе непублічны вобраз, які ўсе гэтыя гады заставаўся за кадрам.

Журналістка, дысідэнтка і палітычная дзяячка Валерыя Навадворская нарадзілася і расла ў Баранавічах. Яе першая палітычная акцыя адбылася, калі ёй было 19 год. У снежні 1969 года была арыштаваная КДБ за распаўсюджанне ўлётак з крытыкай уводу савецкіх войск у Чэхаславакію. Яна стала савецкай палітзняволенай, прайшла не толькі праз турмы, але і праз карную псіхіятрыю.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!