Беластоцкі Цэнтр беларускай культуры прэзентуе свае кнігі ў Варшаве

Культура

26 красавіка 2026 году ў 17:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (вул. Фоксаль 11) адбудзецца прэзентацыя выдавецкай дзейнасці Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

Падзея стане магчымасцю пазнаёміцца з выданнямі Цэнтра, што паспелі выйсці з моманту яго заснавання ў 2024 годзе. За гэты час сфармавалася калекцыя кніг, у якой прадстаўлены рэпартажныя і гістарычныя тэксты, мастацкая літаратура. Кнігі выходзяць на беларускай і польскай мовах і адлюстроўваюць досвед, памяць і сучаснасць беларускай меншасці ў Польшчы, і таксама шырэй – культурны кантэкст польска-беларускага памежжа.

Сустрэча будзе мець фармат адкрытай размовы пра кнігі і іх значэнне. У ёй возьмуць удзел: Анэта Прымака-Онішк, журналістка і пісьменніца, аўтарка кніг «Bieżeństwo 1915» i «Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia»; Міхал Геніюш, унук Ларысы Геніюш; Алесь Зарэмбюк, старшыня Беларускага дому ў Варшаве і нашчадак адных з герояў кнігі Сяргея Чыгрына «Przesiedleńcy czy uchodźcy?».

Сустрэчу правядзе Ілона Карпюк, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Асноўнай мовай размовы будзе беларуская з магчымасцю перакладу на польскую.

Уваход вольны.

Падчас мерапрыемства дзякуючы супрацоўніцтву з Фондам “Камунікат” можна будзе купіць выданні Цэнтра, апублікаваныя да гэтага часу. Сярод іх: «Птушкі без гнёздаў. Успаміны» Ларысы Геніюш, «Przesiedleńcy czy uchodźcy? O Białorusinach przesiedlonych z Polski na Białoruś w latach 1944–1948» (пераклад на польскую мову працы беларускага журналіста і краязнаўцы Сяргея Чыгрына пад назвай «Рэпатрыяцыя беларусаў Беласточчыны (1944–1948 гады)»), а таксама найноўнае выданне – зборнік апавяданняў Уладзіміра Някляева «Святая крыніца» ў дзвюх моўных версіях: па-беларуску і па-польску.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.