Беларусы Варшавы адзначылі Купалле на Вісле — фотафакт

Студыя дзіцячай творчасці «Купалінка» арганізавала традыцыйнае святкаванне Купалля на Вісле.

22 чэрвеня на Пражскім пляжы Варшавы сабраліся людзі, каб адзначыць старажытнае свята Купалле. Фармат кожны абіраў сам: хтосьці зладзіў пікнік сяброўскім колам, іншыя бралі ўдзел у конкурсе народных строяў ці латарэі. Можна было паласавацца адмысловым зефірам і нават набыць кнігу. Закончылася свята пусканнем вянкоў па Вісле і скокамі праз вогнішча.

Конкурс на лепшы нацыянальны строй. Фота: reform.news.
Без нячысцікаў не абышлося… Фота: reform.news.
Можна было набыць кніжкі ад выдавецтва «Камунікат». Фота: reform.news.
Чарга на вандроўку па рацэ. Фота: reform.news.
Пускалі вянкі па рацэ. Фота: reform.news.
Скокалі праз вогнішча. Фота: reform.news.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!