Беларускія кнігі і сустрэчы з аўтарамі на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

Культура
Фото: unsplash.com

На Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве адкрылася беларуская выстава кніг незалежных аўтараў. У бліжэйшыя дні адбудуцца сустрэчы з пісьменнікамі, аўтограф-сесіі і іншыя мерапрыемствы.

Кірмаш адкрыўся ў чацвер, 15 мая, і працягнецца да нядзелі. Акрамя выставы кніг, адбудуцца аўтограф-сесіі з аўтарамі. Са спісам выдаўцоў і раскладам беларускіх мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут.

Кірмаш праходзіць у варшаўскім Палацы культуры і навукі па адрасе Plac Defilad 1. Беларуская секцыя знаходзіцца на стэндзе №140, у Marmurowa зале.

Таксама ў межах Міжнароднага кірмашу адбудзецца аўтарская сустрэча з Аляксандрам Карнаўхам і прэзентацыя ягонай кнігі «Халодныя землі», а таксама сустрэча з Евай Вежнавец. Сустрэчы пройдуць у суботу, 17 мая, у зале Мікалайскай а 17:00 і 18:00 адпаведна.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости