Алег Гарбуз і Аляксандр Гарцуеў зняліся ў польскім шпіёнскім серыяле «Przesmyk» («Перашыек»), які хутка выйдзе на стрымінгу MAX, заўважыў тэлеграм-канал holybelawood.
Гісторыя распавядзе пра Сувалкскі перашыек (Сувалкскі калідор) і гібрыдную вайну з расійскай контрвыведкай на заднім плане. Дзеянне серыяла адбываецца ў 2021 годзе, калі ўзмацнілася гібрыдная вайна на ўсходнім флангу NATO.
Гераіня Ева Агініц (Лена Гура) пасля асабістай трагедыі імкнецца пакінуць сваю працу ў разведцы і пачаць спакойнае жыццё. Аднак сітуацыя ўскладняецца, калі яе партнёра, агента Скінара (Караль Почэч), раскрывае расійская разведка, пасля чаго ён бясследна знікае.
У серыяле граюць таксама ўкраінскія і беларускія акторы, у тым ліку — Алег Гарбуз і Аляксандр Гарцуеў.
Cерыял «Przesmyk» выйдзе напачатку 2025 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram