Беларускія акадэмічныя музыканты ў выгнанні стварылі аркестр — Arsis Nova. Першыя яго запісы — гэта сучасная класіка пра падзеі апошніх гадоў

Культура
Лагатып аркестра. Выява: сацсеткі культурнай ініцыятывы

Arsis Nova — так называецца наваствораны камерны аркестр беларускіх прафесійных акадэмічных музыкантаў у выгнанні. Калектыў больш чым дваццаці музыкантаў пад мастацкім кіраўніцтвам дырыжора Івана Касцяхіна (які быў звольнены з Опернага тэатра Беларусі ў 2022 годзе) сабраўся ў Варшаве на пачатку верасня, каб надаць гучанне чатыром творам двух сучасных беларускіх кампазітараў. Запіс сучаснай музыкі, якая адлюстроўвае лімінальны стан, у якім апынуліся беларусы ў апошнія гады, зараз з’явіўся ў вольным доступе на YouTube. Прэм’ерай праграмы Hidden Place | Secret Life аркестр Arsis Nova фіксуе важны момант у беларускай акадэмічнай музыцы — калі падзеі і выпрабаванні 2020-х гадоў пераламляюцца ў сучасным поліфанічным выказванні беларускіх кампазітараў.

Hidden Place | Secret Life — гэта запіс чатырох твораў сучасных беларускіх кампазітараў: Кацярыны Ланеўскай і яшчэ аднога аўтара, які пажадаў застацца ананімным. Кацярыне належаць творы «Восеньскае танга», «Катастрофа», ананімнаму кампазітару —  «Посткрыптум» і «Правінцыйная сімфонія». Гэта глыбокая, мяцежная, поўная болю, міласэрнасці, смутку і барацьбы, музыка. Музыка сучасная і бліскуча выкананая.

Можна сказаць, што пачынаючы з твора «Неба Марыі» Вольгі Падгайскай, у выгнанні паўстае сучасная класіка, якая фарміруе гісторыю беларускай музыкі. У выпадку дадзенага праекта, істотны фактар, што праграму Hidden Place | Secret Life выконваюць беларускія музыканты.

«Гэта спроба ператварыць і зразумець навакольную рэальнасць праз музыку; разважанне аб тым, што такое дом — як фізічнае месца і як прастора ўнутры нас, што змяшчае нашае шчырае ўнутранае жыццё, якое мы можам не паказваць ці нават не прызнаваць. Гэта падарожжа, мэта якога — знайсці шлях да сябе сапраўдных: як беларусаў, як творцаў, як людзей, як прычыны саміх сябе», — так апісваюць праграму «Hidden Place | Secret Life» стваральнікі праекта.

Са слоў менеджара праекта Вольгі Цяшкевіч, «у першы аркестровы запіс Arsis Nova ўсе ўдзельнікі пастараліся ўкласці ўвесь эмацыйны досвед апошніх гадоў».

«Чатыры творы двух сучасных беларускіх кампазітараў — музычны злепак сучаснасці, творчае асэнсаванне рэальнасці, у якой мы ўсе апынуліся, спроба зафіксаваць у нотах гэта ўнутранае жыццё, для якога часам цяжка падабраць словы», — адзначае яна.

Запіс «Hidden Place | Secret Life» мусіць з’явіцца неўзабаве не толькі на YouTube. Таксама Вольга Цяшкевіч анансуе новыя творы ад Arsis Nova.

Адзначым, запіс і звядзенне праграмы «Hidden Place | Secret Life» ажыццявіў Дзмітрый Фрыга. Сачыць за Arsis Nova тут.

Слухаць сучасны беларускі эпас у музыцы можна тут.

Сачыць за Arsis Nova тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: