Беларускі тэхна-гурт Intelligency выклаў у сеціва кліп, у якім можна пабачыць постапакаліптычны Мінск

Гурт Intelligency, які граюць у стылі тэхна і тэхна-блюз, учора падзяліўся кліпам на новую версію трэка Outlaw. У відэа, створаным рэжысёрам Антонам Мамоненкам, можна пазнаць Мінск, які паўстае постапакаліптычным горадам-прывідам з помнікам Якубу Коласу на фоне пустых шматпавярховікаў.

Арыгінальны трэк Outlaw быў апублікаваны гуртом яшчэ ў ліпені 2020-га, цяпер жа музыкі прапануюць мелодык-тэхна версію кампазіцыі.

Свет, створаны Антонам Мамоненкам, дасылае па архітэктуры да снавідчых прастораў і гарадоў у фільме «Пачатак» Крыстафера Нолана, а па змрочнасці да «Дарогі» Джона Хілкоўта паводле аднайменнага рамана Кормака Макарці. Зрэшты, лінію асацыяцый можна весці далей…

«Лес» шматпавярховікаў, барэльеф «Салідарнасць» на Доме мод — Мінск паўстае горадам у сваёй небывалай постапакаліптычнай версіі: вялізныя «могілкі» машын, бясконцыя «сталбы» дамоў, і нехта, хто імчыць па дарозе падалей ад знішчальнай буры і пустэчы.

Трэк, на які створана відэа, мае наступныя радкі: «Есть надежда жить и ни шагу назад», але канцоўка кліпа пакідае дваякае адчуванне: нехта, хто вырваўся на машыне з прывіднга Гораду, ляціць у «чыстыя землі» з разбуранага моста…

Intelligency — беларускі шматмоўны музычны калектыў, у склад якога ўваходзяць Усевалад Доўбня, Юрый Тарасевіч, Яўген Мурашка і Міхаіл Станевіч. Апошні міні-альбом музыкаў Muzika 2020 быў апублікаваны ў лістападзе 2020 года. Адным з самых вядомых трэкаў гурта з’яўляецца кампазіцыя «Август», якая выйшла ў 2019 годзе. Гурт не хавае сваёй грамадзянскай пазіцыі — яны падтрымалі мірных пратэстоўцаў падчас падзей 2020 года.

Сачыць за калектывам можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!