Reform.news

Беларускі тэатральны калектыў BYteatr удзельнічае ў тэатральным фестывалі «Kierunek Wschód» у Беластоку

Reform.news · 5 октября 2026, 22:42

https://reform.news/belaruski-tjeatralny-kalekty-byteatr-udzelnichae-tjeatralnym-festyvali-kierunek-wschod-u-belastoku/

З 10 да 17 кастрычніка 2026 года ў Беластоку пройдзе юбілейны X Міжнародны тэатральны фестываль «Kierunek Wschód». Фестываль аб’яднае прадстаўнікоў тэатральных асяродкаў з краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы — з Арменіі, Грузіі, Беларусі, Літвы, Паўночнай Македоніі і Польшчы. Ад Беларусі ў фэсце ўдзельнічае BYteatr.

У праграме — спектаклі запрошаных тэатраў, сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, якія дазваляюць пазнаёміцца з сучасным тэатральным мастацтвам рэгіёна.

Беларускі тэатральны калектыў BYteatr, які працуе ў Варшаве, пакажа спектакль «Бежанцы 1915» («Bieżeńcy 1915»). Рэжысёр Андрэй Новік паставіў спектакль на аснове кнігі Анэты Прымака-Онішк «Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy», ён распавядае пра жыхароў усходняй Польшчы, у тым ліку Падляшша, якіх падчас Першай сусветнай вайны царскія ўлады прымусілі эвакуявацца ўглыб Расейскай імперыі.

У Беластоку «Бежанцы 1915» пакажуць 13 кастрычніка ў Kino Ton — два паказы, а 17:00 і 19:00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий