Каця Сныціна. Скрыншот "KS6: Small Forward".
На канале YouTube Беларускага свабоднага тэатра можна ўбачыць відэаверсію спектакля пра адну з самых паспяховых прафесійных спартсменак свайго пакалення Кацю Сныціну.
Спектакль «KS6: Лёгкі форвард» («KS6: Small Forward») заснаваны на гутарках з алімпійскай спартсменкай Кацяй Сныцінай, якая выступіла супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе, сышла з нацыянальнай зборнай па баскетболе ў знак салідарнасці з беларускім народам і супраць гвалту. Каця грае ў пастаноўцы саму сябе.
Прэм’ера спектакля адбылася ў нью-ёркскім Тэатры La Ma Ma восенню мінулага года.
Паглядзець спектакль можна на канале YouTube Свабоднага тэатра толькі з 8 па 25 сакавіка.