Беларускі стварылі сайт падтрымкі для жанчын у сітуацыі хатняга гвалту

Культура
Скрын з сайта.

«ОЛИВИЯ – ваша подруга для доверительного и конфиденциального разговора. Беларуска, которая столкнулась с домашним насилием и проживает в Беларуси, Грузии, Литве, Украине или Польше, может обратиться к нам», — пазначаецца на новым сайце, створаным беларускамі для падтрымкі жанчын.

На Oliviahelp.org жанчыны, якія апынуліся ў сітуацыі хатняга гвалту, могуць атрымаць бясплатную інфармацыйную, псіхалагічную і прававую дапамогу. Яна ажыццяўляецца праз сувязь на сайце — дастаткова толькі націснуць на кнопку «Званок».

«Все обращения безопасны, анонимны и конфиденциальны. Звонки не записываются, информация не передается третьим лицам», — падкрэсліваецца стваральнікамі платформы.

Пасля ліквідацыі шматлікіх НДА пасля падзей 2020 года беларускія жанчыны зноў апынуліся сам-насам з існуючай праблемай гвалту ў самых розных формах. Новая старонка — адна з нешматлікіх ініцыятываў падтрымкі жанчын, якія з’явіліся за апошні час.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: