Беларускі след на Paszporty «Polityki»: не толькі Мікіта Ільінчык, але Sw@da & Niczos сярод намінантаў

Культура
Фота: Ірына Арахоўская.

Не толькі беларускі драматург і рэжысёр Мікіта Ільінчык, але і падляшскі дуэт Sw@da & Niczos сталі намінантамі адной з самых прэстыжных культурных узнагарод Польшчы — Paszporty «Polityki». Творцы, якія працуюць з беларускім кантэкстам і культурай памежжа, апынуліся ў фінальнай тройцы прэтэндэнтаў у катэгорыях «Сцэна» і «Папулярная музыка».

Сёлетняя 33-я прэмія стане гістарычнай: пасля дзесяцігадовага перапынку ўрачыстая гала-цырымонія вяртаецца ў прамы эфір дзяржаўнага тэлебачання TVP.

Дуэт Sw@da & Niczos (Віктар Шчыгел і Ніка Юрчук) атрымаў намінацыю за альбом «Indawoods». Музыкам удалося зрабіць неверагоднае: ператварыць традыцыйную падляшскую гаворку і каранёвыя спевы ў актуальны электронны sound, які захапіў польскіх крытыкаў. Іх музыка — гэта пачуццёвы маніфест новай ідэнтычнасці, дзе няма месца «музейнасці», але ёсць глыбокая павага да каранёў.

У катэгорыі «Сцэна» (тэатр) намінацыю атрымаў беларус Мікіта Ільінчык. Эксперты вылучылі яго адразу ў трох іпастасях: як драматурга, драмапісца і рэжысёра. Яго пастаноўкі ў вядучых польскіх тэатрах сталі адкрыццём апошніх сезонаў: ад «F***ing in Brussels» да «Пігмаліёна» паводле матываў слыннай аднайменнай п’есы Шоу. Гэта намінанацыя — прызнанне яго асаблівай аўтарскай мовы і здольнасці ствараць складаныя, шматслойныя тэатральныя светы, дзе тэкст і пастаноўка існуюць у непарыўным адзінстве.

Paszporty Polityki — польская ўзнагарода ў сферы культуры, якая ўручаецца штотыднёвым часопісам Polityka з 1993 года. Намінантаў, якія спаборнічаюць у сямі намінацыях, часопісу дапамагаюць вылучыць прадстаўнікі польскай крытыкі.

Урачыстае ўзнагароджанне пройдзе 11 студзеня 2026 года а 20:00. Сачыць за цырымоніяй можна будзе ў прамым эфіры канала TVP2 або на платформе TVP VOD.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости