Беларускі саюз мастакоў удзельнічае ў маскоўскай выставе, прысвечанай 100-годдзю СССР

Культура
Запрашэнне на выставу. Фота: сацсеткі Беларускага саюза мастакоў.

«СССР 100» — на адкрыццё сумеснай выставы Саюза мастакоў Расіі і Беларускага саюза мастакоў у Новай Траццякоўцы запрасіла сёння творчае аб’яднанне Беларусі. Экспазіцыія, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння савецкай дзяржавы, была прэзентавана 12 студзеня ў Выставачнай зале Саюза мастакоў Расіі.

«Экспазіцыя змяшчае каля 400 станковых твораў жывапісу, скульптуры і графікі з фондаў Саюза мастакоў Расіі і Беларускага саюза мастакоў, а таксама з прыватных калекцый і студый сучасных аўтараў», — адзначаецца ў паведамленні беларускага творчага аб’яднання.

Спецыяльны раздзел выставы прысвечаны рэтраспекцыі, удакладняецца ў анатацыі. У яе кантэксце ўпершыню за больш чым паўвекавы перыяд будуць паказаны ўнікальныя творы з запаснікаў СМ Расіі, якія раней не былі прадстаўлены шырокаму колу гледачоў. Гэта жывапісныя палотны легендарных мастакоў савецкай эпохі Ігара Грабара, Самуіла Адліванкіна, Аляксандра Дэйнекі, Аляксандра Самахвалава, братоў Ткачовых, скульптуры Мацвея Манізера, Льва Кербеля; у графічным раздзеле можна ўбачыць працы «Кукрыніксаў», а таксама Анатоля Какорына, Аляксея Пахомава, Дзмітрыя Мітрохіна, ды іншых мастакоў.

Беларускі саюз мастакоў удзельнічае ў маскоўскай выставе, прысвечанай 100-годдзю СССР
Фрагмент экспазіцыі. Фота: ria.ru.

«100-годдзе з дня ўтварэння СССР яшчэ раз падкрэсліла неабходнасць зірнуць праз прызму векавога юбілею і на гісторыю саюзаў мастакоў дзвюх краін, прасачыць важнейшыя этапы іх жыцця, вывучыць і даследаваць асноўныя аспекты развіцця. Пра гэта расказвае інфармацыйны кластар выставы», — падкрэслівае Беларускі саюз мастакоў.

Пры гэтым у апісанні экспазіцыі як на сайце Беларускага саюза мастакоў, так і Саюза мастакоў Расіі імёны беларускіх аўтараў, чые творы прадстаўлены ў выставачным выказванні, не называюцца, складаючы ўражанне прысутнасці беларускіх творцаў адно «для масавасці» — статусу «міжнароднай выставы».

Выстава з гучнай назвай «СССР 100» працуе да 22 студзеня 2023 года.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: