Беларускі ПЭН прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем»

Рашэнне КДБ ад 27 лютага 2026 года Беларускі ПЭН прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». Cёння сведчанні дададзены ў пералік, які вядзе МУС.

У рашэнні ўзгадаваюцца імёны Таццяны Нядбай і Алены Талкачовай. У пералік унесены сацыяльныя сеткі арганізацыі ў Facebook, X, Instagram, Telegram, YouTube і сайт арганізацыі.

Беларускі ПЭН заснаваны ў 1989 годзе і з’яўляецца адной з найстарэйшых беларускіх праваабарончых арганізацый, якая адстойвае свабоду выказвання, змагаецца супраць праяў нянавісці і прыцягвае сусветную ўвагу да парушэння правоў чалавека ў Беларусі – у тым ліку культурных правоў. Сярод заснавальнікаў Беларускага ПЭНа: Васіль Быкаў, Святлана Алексіевіч, Рыгор Барадулін, Карлас Шэрман, Адам Мальдзіс, Васіль Сёмуха і іншыя знаныя постаці беларускай літаратуры. У падмурак дзейнасці ПЭНа гэтымі заснавальнікамі былі ўкладзены каштоўнасныя арыенціры — свабода слова, абарона права.

Беларускі ПЭН аб’ядноўвае Людзей Слова, займаецца адвакацыяй правоў Людзей Слова ў зняволенні, вядзе спіс літаратуры, прызнанай экстрэмісцкімі матэрыяламі. Людзі Слова – беларускія літаратары, перакладчыкі і даследчыкі літаратуры, публіцысты, інтэлектуалы і тыя, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў.

Абое беларускія нобелеўскія лаўрэаты – Святлана Алексіевіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі – з’яўляюцца сябрамі Беларускага ПЭНа.

 

🔥 Поддержите Reform.news донатом!