Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс прэміі Анемпадыстава

Культура

Стаў вядомы поўны спіс прэміі Анемпадыстава за 2023 год. Узнагарода традыцыйна ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку, піша Беларускі ПЭН.

У поўным спісе гэтага прэміяльнага сезона ўдзельнічаюць больш за тры дзясяткі кніг, выдадзеных у 2023 годзе!

  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван»
  • Алена Дашкевіч, Міхал Анемпадыстаў — вокладка кнігі Алеся Аркуша «Вечар — як сон, у якім шмат агнёў»
  • Таццяна Шустава — вокладка кнігі Валера Гапеева «Вольнеры. Прадвесце»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Фрэнсіса С. Фіцджэралда «Вялікі Гэтсбі»
  • Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»
  • Анатоль Лазар — вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»
  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»
  • Анатоль Лазар — вокладка кнігі Івана Мележа «Завеі, снежань»
  • Адам Паўлоўскі — вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
  • Вольга Зароўская — вокладка кнігі Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада»
  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»
  • Надзя Бука, Анатоль Лазар — вокладка кнігі «Каток-пестунок»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Вала Клемэнта «Круглая Square»
  • Андрэй Дарохін — вокладка кнігі Фелікса Аксёнцава «Марнатраўны сын»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Сяргія Жадана «Месапатамія»
  • Лізавета Дубінчына — вокладка кнігі Марыі Бадзей «Мёд і дым»
  • Анатоль Лазар — вокладка кнігі Якуба Коласа «На ростанях»
  • Маргарыта Сянькова — вокладка кнігі «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія («ТВЛ», «БУМ-БАМ-ЛІТ»)»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі»
  • Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі — вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладкі кніг Віславы Шымборскай, Адама Міцкевіча, Марыі Кунцэвічовай для серыі «Польская класіка для беларускага чытача»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Салі Руні «Размовы з сябрамі»
  • Марыя Сыракваш — вокладка кнігі Марыі Маціёс «Салодкая Даруся»
  • Паліна Вілава, Таісія Чарнуха — вокладка кнігі Аляксандра Чарнухі «Свінні»
  • Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»
  • Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Вітольда Шаблоўскага «Танец Мядзведзяў»
  • Алена Дашкевіч — вокладка кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода»
  • Воля Кузьміч — вокладка кнігі Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Ганны Янкуты «Час пустазелля»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Эрыха М. Рэмарка «Чорны абеліск»
  • Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
  • Дана Мігунова — вокладка кнігі Вікі Біран «Я танцую»
  • Уладзімір Міхневіч — вокладка кнігі Алеся Плоткі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine»
  • Артур Камароўскі, Ксенія Шталенкова — вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile»

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2023 года адбудзецца неўзабаве, — паведамляе Беларускі ПЭН,

Прэмія была заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця ў студзені 2018-га. Прэмія даецца за дызайнерскае рашэнне, паліграфічную якасць і адпаведнасць афармлення кнігі яе зместу.

Папярэднія лаўрэаты прэміі – дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: