Reform.news

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка атрымаў прэстыжную французскую літаратурную прэмію

Reform.news · 16 января 2024, 17:45

https://reform.news/belaruski-pismennik-sasha-filipenka-atryma-prjestyzhnuju-francuzskuju-litaraturnuju-prjemiju/

Французскі часопіс «Transfuge» абвясціў пераможцаў сваіх літаратурных прэмій зімовага літаратурнага сезону 2024 года.

Раман «Крэмулятар» Сашы Філіпенкі быў названы «Найлепшым еўрапейскім раманам».

На прэмію часопіса разам з мясцовымі аўтарамі можна падаваць творы замежных пісьменнікаў, апублікаваных у французскіх перакладах.

Саша Філіпенка — вядомы беларускі пісьменнік, цяпер жыве ў эміграцыі. Ён аўтар раманаў «Чырвоны крыж», «Цкаванне», «Былы сын», «Задумы», «Вяртанне ў Астрог», «Крэмулятар», апавяданьняў і п’ес. Яго творы перакладзеныя больш як на 10 моваў.

Па рамане «Крэмулятар» створаны аднайменны спектакль, яго прэм’ера запланавана на 2-3 лютага ў Берліне.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама