Беларускі мастак аздобіў да Вялікадня Касцёл святога Міхаіла Арханёла ў Навагрудку — фотафакт

Культура
Сяргей Грыневіч побач з абразамі Пятра і Паўла. Фота: сацсеткі мастака.

Карціны вядомага беларускага жывапісца Сяргея Грыневіча ўпрыгожылі інтэр’ер Касцёла святога Міхаіла Арханёла ў Навагрудку. Абразы Пятра і Паўла, а таксама серыя палотнаў мастака аздобіла храм да Вялікадня.

Сяргей Грыневіч піша жывапісныя творы на хрысціянскую тэму даўно. Учора на ўрачыстай імшы адбылося ўнясенне абразоў Пятра і Паўла, якія выканаў мастак. Таксама ў храме прадстаўлены і ўжо знаныя палотны гродзенскага жывапісца.

У прыватнасці, у Касцёле можна пабачыць вядомы трыпціх мастака, прысвечаны сюжэту распяцця Ісуса Хрыста. Чорна-шэра-чырвоная колеравая гама, незвычайныя ракурсы — погляд на Збавіцеля на крыжы зверху — ад імя Бога, збоку, нібыта сведка смерці сына Божага знаходзіцца побач з Ісусам, і знізу — ад асобы таго, хто глядзіць на пакуты Хрыста, стоячы на зямлі, — буйныя планы, кампазіцыя, колер — усе разам аказвае на гледача моцнае ўражанне.

Беларускі мастак аздобіў да Вялікадня Касцёл святога Міхаіла Арханёла ў Навагрудку - фотафакт
Фота: сацсеткі мастака.
Беларускі мастак аздобіў да Вялікадня Касцёл святога Міхаіла Арханёла ў Навагрудку - фотафакт
Фота: сацсеткі мастака.

Таксама на імправізаванай выставе можна ўбачыць іншыя палотны мастака на сюжэты Евангелля — амавенне цела Хрыста, П’ета…

Беларускі мастак аздобіў да Вялікадня Касцёл святога Міхаіла Арханёла ў Навагрудку - фотафакт
Фота: сацсеткі мастака.

Сяргей Грыневіч — беларускі мастак родам з пасёлка Краснасельскі Гродзенскай вобласці. Скончыў у Мінску Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым жывапісе, Беларускае акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу. Творы Сяргея Грыневіча добра вядомыя як у Беларусі, так і за межамі краіны. Удзельнік шматлікіх калектыўных і персанальных выстаў. Працы жывапісца знаходзяцца ў музях Беларуси, у калекцыях еўрапейскіх інстытуцый, прыватных зборах.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости