Беларускі куратар Дзмітрый Салодкі запускае вялікі цыкл анлайн-сустрэч, на якіх прачытае лекцыі пра мастацтва

З 21 лістапада Дзмітрый Салодкі на працягу некалькіх месяцаў падчас вялікага цыкла анлайн-сустрэч будзе чытаць самыя запатрабаваныя лекцыі па выяўленчым мастацтве.

Запланавана 15 лекцый. Праходзіць яны будуць на платформе ZOOM некалькі разоў на месяц.

Тэмы прысвечаныя сусветнаму і беларускаму мастацтву, ролі мастацтва ў нашым жыцці.

Лекцыі бясплатныя і не патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі.

Усе запрашэнні і спасылкі на лекцыі, анонсы, дадатковую літаратуру і відэа мастацтвазнаўца будзе публікаваць у адмыслова створаным тэлеграм-канале — Salodki ART.

Тэма першай лекцыі — «Жаночы род». На прыкладзе твораў беларускага мастацтва са збору Нацыянальнага мастацкага музея даследчык паразважае пра беларускую жаночую вобразнасць у яе архетыпічным і міфапаэтычным прачытанні.

Спасылка на лекцыю будзе апублікаваная ў дзень яе правядзення — 21 лістапада.

Нагадаем, што Дзмітрый Салодкі быў куратарам даследчых праектаў у Нацыянальным мастацкім музеі, такіх як «Чырвоны – код нацыі. Сакральнасць, эстэтыка, улада», «Чаму ты мяне пакінуў?», «Жаночы род». З 2023 года жыве ў Польшчы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!