Dramatyzacyja — так называецца конкурс беларускай драматургіі ў эміграцыі, ініцыяваны Беларускім інстытутам тэатра.
Конкурс распачнецца ўжо на гэтым тыдні і запрашае да ўдзелу беларускіх драматургаў з розных краін.
У гэтым годзе падзея будзе праводзіцца ў Польшчы, адзначае Беларуская тэатральная супольнасць. Новы праект дасць магчымасць драматургам стаць паўнавартаснымі ўдзельнікамі тэатральнага працэсу.
Падрабязнасці конкурсу з’явяцца неўзабаве.
Беларускі інстытут тэатра быў створаны Беларускім тэатральным кам’юніці два гады таму з мэтай кансалідацыі тэатральных дзеячаў па абодва бакі мяжы, адвакацыі беларускага незалежнага тэатра ў эміграцыі, і яго прамоцыі. Адныя з праектаў інстытуту — серыя анлайн-дыскусіі #BIT_talks, збор архіву тэатра за 2020-2023 гады.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram