Беларускі гурт Sož прэзентаваў кліп на сінгл Eras I Tanatas. Можна сказаць, што без Фрэйда не абышлося
Reform.news · 17 января 2025, 20:36
https://reform.news/belaruski-gurt-soz-prjezentava-klip-na-singl-eras-i-tanatas-mozhna-skazac-shto-bez-frjejda-ne-abyshlosja/Ужо сёння ў Варшаве распачынаецца Першы фестываль беларускага постпанку «Людзі Усходу. Беларуская зімняя хваля», на якім адныя з выступоўцаў — гомельскі калектыў Sož. На падзею ўжо не дастаць квіткоў, але ў якасці пэўнай кампенсацыі музыкі «Сожу» для тых, хто не трапіў на фэст, падрыхтавалі тэрапеўтычнае відэа на адзін з іх канцэртных баевікоў — хіт Eras I Tanatas.
У відэа, у якім у пэўным сэнсе не абышлося без Фрэйда як збіральнага вобразу, расказваецца адзін дзень з жыцця псіхааналітыка, да якога на прыём ходзіць беларускі панк-гурт. Што з гэтага атрымалася — можна ўбачыць у кліпе, рэжысёрам якога выступіў шатландскі кінематаграфіст Mike Baird.
Іронія з саміх сабе, панк і актуальныя эмацыйныя рэаліі, у якіх ужо не зразумела, што дапамагае — ці то музыка, ці то псіхатэрапія — пазнаць сябе ў героях кліпа, мяркуем, здольны кожны па абодва бакі мяжы (ці псіхатэрапеўтычнага стала).
Нагадаем, што Eras I Tanatas была напісана ў 2020 годзе, а відэа здымалася ў перыяд бягучых калядных святаў. Словам, «Эрас і Танатас кружаць па раёне».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
