Падчас выступлення на конкурсе. Фота: сацсеткі фестываля "Новая традыцыя".
Сталі вядомыя вынікі прэстыжнага конкурсу польскага радыё «Новая традыцыя» (Nowa Tradycja). Сярод пераможцаў гэтага года — беларускі фолк-калектыў «Kasary», які атрымаў адну з адмысловых узнагарод фэсту.
Беларускія музыкі адзначаны прызам «Jedynka» (Nagroda Jedynka) ад Першай праграмы Польскага радыё (Program 1 Polskiego Radia). Гэты спецыяльны прыз ад агульнанацыянальнага радыёвяшчальніка сведчыць пра высокае медыйнае прызнанне калектыву і адкрывае магчымасці для шырокай ратацыі іх музыкі ў польскім эфіры.
Гурт, які адраджае беларускую традыцыю мужчынскіх спеваў, выконваў на конкурсе рэкруцкія і бяседныя песні разам з электронным музыкай Стасам.
Уладальніцай Гран-пры (а таксама прызу глядацкіх сімпатый «Burza Braw») на конкурсе стала Караліна Матушкевіч (Karolina Matuszkiewicz). Яна грала на вельмі рэдкіх, архаічных польскіх смычковых інструментах — суцы біўгарайскай і фідэлі плоцкай, распавёўшы з іх дапамогай, а таксама музычнага акампанемента Арада Эмамголі, сваю ўласную, глыбокую гісторыю.
Сёння, 24 мая, а 19:30 у Канцэртнай студыі імя Вітольда Лютаслаўскага (Studio Koncertowe im. Witolda Lutosławskiego) адбудзецца вялікі канцэрт лаўрэатаў, дзе гледачы змогуць ужывую пачуць найлепшыя гурты сёлетняга конкурсу, у тым ліку і «Касароў».
Фэст «Nowa Tradycja» ладзіцца Нацыянальным польскім радыё з 1998 года і з’яўляецца галоўнай стартавай пляцоўкаю для эксперыментальнай этна-, фолк- і world-music музыкі ў рэгіёне. Конкурс вядомы сваімі высокімі патрабаваннямі: журы з ліку музыказнаўцаў і музычных журналістаў штогод адбірае фіналістаў з соцень заявак, ацэньваючы арыгінальнасць і ўменне актуалізаваць архаічныя карані.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram