«Хадзіў-пахадзіў» — першы сінгл ад беларускага фолк-дуэта Ralla набірае праслухоўванні ў сеціве. Спявачкі і музыкі Дар’я Зуева і Алена Кандыба надалі новае прачытанне песне, запісанай беларускім кампазітарам і музычным этнографам Рыгорам Шырмай у вядомага мастака і фалькларыста Язэпа Драздовіча.
Дзяўчаты зрабілі незвычайную адаптацыю кампазіцыі, якую Рыгор Шырма запісаў у Язэпа Драздовіча ажно ў 1929 годзе — яна выконваецца пад скрыпку і басэтлю. Нагадаем, што басэтля — народны струнны смычковы інструмент, які нагадвае па выглядзе і рэгістры віяланчэль. Новая аранжыроўка надала купальскай народнай баладзе амаль рокавы грув.
RALLA folk duo пачаў выступаць у 2023 годзе. Музыкі выконваюць традыцыйныя беларускі фальклор у аўтарскім прачытанні. Вялікая частка працы гурта, акрамя стварэння інтэрпрэтацый традыцыйных спеваў — уважлівы разбор і гранне традыцыйнай беларускай інструментальнай музыкі, музыкі для танцаў, адзначаюць дзяўчаты.
Цікава дазнацца, што рыхтуе жаночы дуэт у запісу яшчэ?
Слухаць «Хадзіў-пахадзіў» музычнага калектыву можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram