Reform.news

Беларускі Дзень Волі будуць святкаваць у Еўрапарламенце ў Брусeлі

Reform.news · 12 марта 2024, 16:51

https://reform.news/belaruski-dzen-voli-buduc-svjatkavac-u-e-raparlamence-brusjeli/

У аўторак, 19 сакавіка, у Еўрапарламенце ў Брусeлі святкуюць Дзень Волі.

У праграме:

  • 18.00 — «Я не баюся, хай яны баяцца» — адкрыццё выставы, прысвечанай Алесю Бяляцкаму (Yehudi Menuhin, PHS паверх 2). Выстава распавядае пра жыццёвы шлях і пакліканне праваабаронцы, асуджанага на 10 гадоў зняволення па палітычных матывах. Гэтая выстава прысвечаная цяжкай паслядоўнай барацьбе беларускага праваабаронцы за дэмакратычныя каштоўнасці — ад студэнцкага руху да Нобелеўскай прэміі міру.
  • 19.00 — спектакль «Паслядзяцінства» ад Беларускага Свабоднага Тэатра (Yehudi Menuhin, PHS паверх 1).
    Спектакль распавядае пра жыццё і праблемы беларускіх і ўкраінскіх падлеткаў-уцекачоў. Ролі ў ім выконваюць студэнты тэатральнай школы Free Artist у Варшаве.

Беларускі Дом у Варшаве — адзін з арганізатараў святкавання. Калі Вы хочаце прыняць удзел, пішыце на мэйл [email protected], вам дашлюць спасылку на рэгістрацыю.

Дата: 19 сакавіка

Час: з 18.00 (час мясцовы)

Месца: Yehudi Menuhin Area, Брусель

Реклама