Беларуская школа ў Варшаве працягвае набор на новы навучальны год. Заняткі праходзяць анлайн і афлайн
Reform.news · 25 августа 2026, 09:28
https://reform.news/belaruskaya-shkola-varshave-praczyagvae-nabor-na-novy-navuchalny-god-zanyatki-prahodzyacz-anlajn-i-aflajn/Адукацыйная пляцоўка — Беларуская школа ў Варшаве — прапануе навучанне дзецям з любой краіны свету і запрашае далучыцца да анлайн і афлайн заняткаў у новым навучальным годзе 2026 — 2027.
У Варшаве беларуская школа працуе па суботах.
У школе арганізуюцца дадатковыя заняткі да адукацыі краіны пражывання па беларускім кампаненце прадметаў: мова і літаратура, чалавек і свет, гісторыя, мастацтва Беларусі, а таксама — выяўленчае мастацтва, спевы, танцы і гульні, батлейка (да пяці гадзін на тыдзень). Для васьмікласнікаў мяркуецца арганізацыя ўрокаў па матэматыцы і польскай мове дзеля падрыхтоўкі да абавязковых экзаменаў у польскай школе.
Праграмы па прадметах звязаны з афіцыйнымі айчыннымі праграмамі, што надае сістэмнасць у навучанні. Навучэнцы ў гэтым выпадку не адстаюць ад сваіх аднагодкаў на радзіме і пры спрыяльных умовах могуць бясстратна працягваць вучобу ў Беларусі.
Міністэрства адукацыі Польшчы штогод дае магчымасць навучацца ў прыдатных кабінетах, прадстаўляючы іх у бясплатную арэнду.
Навучанне праводзіцца па суботах у памяшканні школы № 395 Варшавы (ul. Staffa 21).
Запісаць дзяцей у школу можна па спасылцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
