Беларускамоўнае выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу

У фэйсбуку выдавецтва «Тэхналогія» з’явіўся допіс: «З пэўных прычын выдавецтва «Тэхналогія» не працуе».

Нагадаем, што напрыканцы года выдавецтва прызналася ў фінансавых цяжкасцях і папрасіла чытачоў падтрымаць яго. «Тэхналогія» перажывала складаны перыяд: у краму стала заходзіць значна менш людзей, продажы падалі, а праца ўсё часцей трымалася на энтузіязме. Каманда звярнулася да чытачоў з просьбай не пакідаць беларускія кнігі без увагі.

Тады праблема нібы вырашылася. З якой прычыны выдавецтва спыняе працу і на які перыяд, не паведамляецца.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!