Новая калекцыя ліванскага шматнацыянальнага дома моды Джорджа Хабейка (Georges Hobeika) была паказана на Тыдні высокай моды ў Парыжы пад музыку беларускай спявачкі і аўтаркі Palina.
Паказ ліванскага мадэльера ад куцюр і гатовага адзення быў прысвечаны яго маці — Мары Хабейка.
«Для мяне гэта гісторыя пра душу, сувязь, любоў і смерць як цуд і падарожжа», — пракаментавала сваю працу для лейбла Palina ў Instagram.
У беларускай спявачкі і аўтаркі ўжо ёсць досвед супрацоўніцтва з прадстаўнікамі сусветнай моды — раней яна супрацоўнічала з французска-мараканскім брэндам Casablanca.
Што да дома мод Джорджа Хабейка, то ліванскі мадэльер прадстаўляе свае калекцыі ў Парыжы ўжо больш за дзесяць гадоў. Афіцыйна яго атэлье было адкрыта ў Бейруце ў 1995 годзе. Шоўрум у Парыжы пачаў працаваць у 2010-м.
«Дзякуй за давер, Джорж», — не хавала радасці ад супрацы з мастаком Паліна.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram