Беларуская тэатральная супольнасць у замежжы абвесціла аб стварэнні Беларускага Інстытута тэатра

Культура
Фота ілюстрацыйнае.

Беларускае тэатральнае кам’юніці ў замежжы ўчора апублікавала мемарандум аб стварэнні Беларускага Інстытута тэатра (БІТ). Ён быў падпісаны беларускімі тэатральнымі дзеячамі па выніку адмысловай канферэнцыі па стварэнні незалежнай інстытуцыі. Падзея адбылася 7-9 верасня, але зараз інфармацыя і асноўны дакумент — мемарандум — сталі даступныя для кожнага.

У афлайн- і анлайн-канферэнцыі ўзялі ўдзел каля 50 прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай тэатральнай супольнасці: акторы, рэжысёры, крытыкі, тэатразнаўцы, менеджары, тэхнічныя спецыялісты, а таксама журналісты. Сярод іх: Купалаўцы Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Зоя Белахвосцік, а таксама рэжысёры Юра Дзівакоў, Уладзімір Ушакоў, прадзюсар Марына Дашук, актор і рэжысёр Андрэй Новік, драматург Андрэй Іваноў, даследчыца тэатра Анастасія Панкратава і многія іншыя.

Па выніку ўдзельнікі і ўдзельніцы канферэнцыі распрацавалі рашэнні для кірункаў працы будучага Інстытута.

У створаным мемарандуме акрэслены асноўныя прынцыпы працы БIТ:

  • Поле дзейнасці – усё поле беларускага тэатра: як унутры Беларусі, так і за яе межамі;
  • Дэцэнтралізацыя паміж малымі і вялікімі гарадамі і мясцовасцямі;
  • Недыскрымінацыя па гендары, узросце і іншых крытэрах;
  • Адвакацыя правоў прадстаўнікоў/_ніц прафсупольнасці;
  • Забеспячэнне балансу паміж бяспекай і празрыстасцю;
  • Развіццё міждысцыплінарнага ўзаемадзеяння.

Асноўныя напрамкі дзейнасці інстытуцыі:

  • Праца з прафесійнай супольнасцю беларускага тэатра і сумежных мастацтваў. Адвакацыя правоў адмыслоўцаў беларускага тэатра;
  • Развіццё прафесійнай нефармальнай і акадэмічнай адукацыі ў галіне тэатра;
  • Стымуляванне і стварэнне ўмоваў для тэатральнай вытворчасці і сумежных праектаў прафесійнай супольнасці;
  • Навукова-даследчая дзейнасць у галіне тэатра і тэатральнай (культурнай) палітыкі;
  • Камунікацыйная дзейнасць;

Наступны крок беларускага кам’юніці па запуску БІТ — стварэнне працоўных групаў і працэс рэгістрацыі юрыдычнай асобы (уключна юрыдычнае суправаджэнне).

Важнай часткай прынцыпу працы БІТ застаецца гарызантальнасць і адкрытасць. Таму далучыцца да працы Інстытута можа кожны зацікаўлены — дастаткова запоўніць анкету альбо напісаць на пошту Беларускага тэатральнага кам’юніці ці ў сацыяльныя сеткі.

Канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра была арганізавана працоўнай групай Беларускага тэатральнага кам’юніці, куды ўваходзяць Анжаліка Крашэўская, Валянціна Мароз, Паліна Дабравольская, Каця Раманчык і іншыя ўдзельніцы каманды.

Сачыць за дзейнасцю беларускай тэатральнай супольнасці можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: