Беларуская Рада культуры запусціла праект папулярнай культуралогіі — серыю анімаваных ролікаў «12 тэзісаў пра культуру»

Ключавыя моманты маніфесту «Больш чым культура», напісанага Максімам Жбанковым, Мікалаем Халезіным і Надзеяй Зелянковай, атрымалі візуальнае ўвасабленне ў кароткіх анімаваных відэа «12 тэзісаў пра культуру». Новы праект — культуралагічны серыял у фармаце бліц-эпізодаў — прадстаўляе Беларуская Рада культуры.

«Максімальна сцісла, дасціпна, ярка і дынамічна распавядаем пра культурнае самавызначэнне, культурніцкую палітыку, важнасць гуманітарнай адукацыі і магчымасць кожнага з нас стаць амбасадарам нацыянальнай культуры», — распавядае пра праект кіраўнік арганізацыі Сяргей Будкін.

Цягам месяца відэа, якія доўжацца менш за хвіліну, будуць з’яўляцца ў тэлеграм-канале і інстаграме партала KYKY.org.

У першай серыі распавядаецца пра важнасць рэсурсаў для нацыянальнай культуры.

«Без іх мы пераўтворымся ў каланіяльную правінцыю і дазволім чужынцам выдумляць нашае мінулае, кіраваць нашым сёння і вызначаць нашую будучыню», — дадае Сяргей Будкін.

Паглядзець ролікі «12 тэзісаў пра культуру» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!