Беларуская Рада культуры працягвае збор у падтрымку сям’і Алеся Пушкіна

Неабходная мінімальная сума на падтрымку сям’і мастака Алеся Пушкіна сёння была сабраная за некалькі гадзін. Але збор памяці, які распачала Беларуская Рада культуры, працягваецца.

«Таксама мы хочам паспрыяць працы з творчым наробкам мастака, якой будзе багата: варта сабраць, упарадкаваць і каталагізаваць яго спадчыну, матэрыялы, публікацыі», — звяртаецца да супольнасці кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.

У планах арганізацыі і вялікі стрым памяці Алеся Пушкіна, куды Беларуская Рада культуры хоча ўключыць дакументальныя стужкі з яго ўдзелам, анімацыю, музыку з прысвячэннем творцы ды іншыя відэаматэрыялы.

Сяргей Будкін звяртаецца з просьбай звязацца з ім, калі ў вас ёсць матэрыялы пра беларускага мастака, які загінуў у зняволенні.

Алесь Пушкін памёр у гродзенскай бальніцы ў ноч на 11 ліпеня. Яго даставілі туды з турмы №1 у несвядомым стане, з прабадной язвай, перытанітам і паліорганнай недастатковасцю. Проста зараз у вёсцы Бобр завяршаецца пахаванне творцы.

У мастака засталося чацвёра дзяцей.

Паўдзельнічаць у зборы памяці можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!