Беларуская Рада культуры падзялілася, каго падтрымалі ў рамках праграмы ArtPower Belarus

Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры распачаў нефармальную інфакампанію, у межах якой стаў знаёміць грамадства з атрымальнікамі грантаў праграмы #ArtPowerBelarus. Так, у тэлеграм-канале цэнтра былі прадстаўлены два праекты, пра якія можна казаць публічна.

Так, у межах праграмы #ArtPowerBelarus быў падтрыманы YouTube-канал Андрэя Хадановіча. «Праект пра літаратуру, а таксама пошук адказаў на выклікі сучаснасці. Натуральна — праз зварот да слова пісьменнікаў», — нагадаў пра вядомы праект беларускага паэта, літаратуразнаўцы, культурніцкага дзеяча Рэсурсны цэнтр.

Таксама #ArtPowerBelarus ухваліла выхад рамана «Зэльмэняне» Мойшэ Кульбака ў перакладзе на беларускую мову. Нагадаем, што з ідышу культавы мінскі твор пераклаў мовазнаўца Сяргей Шупа.

Нагадаем, што пра атрымальнікаў грантаў #ArtPowerBelarus мінулых конкурсаў можна было дазнацца на сайце арганізацыі. Сёлета вынікі чарговага туру праграмы выклікалі дыскусію ў сацыяльных сетках культурніцкіх дзеячаў — на гэта Рада культуры адрэагавала прадастаўленнем дадатковай інфармацыі.

У выніку пятага і шостага конкурсаў #ArtPowerBelarus былі ўхвалены 19 праектаў на агульную суму каля 92 тысяч еўраў, падтрыманыя таксама 11 заявак на гранты мабільнасці.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!