Беларуская Рада Культуры супольна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў у межах ініцыятывы ArtPower Belarus абвясцілі пра запуск навучальна-нетворкавай праграмы «Культура і медыя: нэтворкінг для новых партнёрстваў».
Праект закліканы зблізіць культурніцкія арганізацыі і ініцыятывы з медыя, журналістамі, блогерамі, кантэнт-крыэйтарамі і незалежнымі аўтарамі, каб дапамагчы ім знайсці супольныя тэмы, распрацаваць спецпраекты і навучыцца пітчыць свае ідэі.
Праграма складаецца з двух анлайн-воркшопаў і фінальнай афлайн-сустрэчы ў Варшаве:
Звярніце ўвагу: далучыцца да фінальнага пітчынгу змогуць толькі тыя, хто пройдзе поўны курс, у тым ліку анлайн-воркшопы.
На этапе рэгістрацыі можна выбраць адзін з двух варыянтаў:
Уся праграма (анлайн + афлайн): для тых, хто хоча прапрацаваць сваю ідэю, падрыхтаваць пітч і прэзентаваць яго на нэтворкінгу.
Дэдлайн: да 20 верасня, 23:59 (па Варшаве). Вынікі адбору — да 22 верасня.
Толькі афлайн-нэтворкінг (14 кастрычніка): для тых, хто мае гатовы праект ці экспертызу і хоча знайсці новых партнёраў.
Дэдлайн: да 6 кастрычніка, 23:59 (па Варшаве). Вынікі адбору — да 8 кастрычніка.
Удзел у праграме бясплатны.
Кампенсацыя праезду: удзельнікам афлайн-сустрэчы магчыма пакрыццё выдаткаў на дарогу наземным транспартам з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літвы ці Германіі.
Праграма праходзіць у закрытым фармаце і прадугледжвае папярэднюю верыфікацыю. Адбор адбываецца на конкурснай аснове (улічваецца матывацыя, наяўнасць ідэі і баланс профіляў у групе).
Падаць заяўку і зарэгістравацца можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram