Беларуская мастачка восем дзён у варшаўскай галерэі будзе шыць супрацьтанкавыя «яжы»

Культура
Таша Кацуба ў час іншай працы - перформансу "Воін кахання".

Таша Кацуба — беларуская мастачка, якая зведала досвед падвойнай эміграцыі. Улетку 2021 года яна пераехала з Беларусі ва Украіну, дзе 24 лютага 2022 года заспела пачатак вайны. Праз два месяцы прыбывання на тэрыторыі горада ў час ваеннага ўварвання Таша здолела з’ехаць у Польшчу. Свой досвед чалавека, які губляе дом, блізкіх яна адлюстравала ў працах, што будуць прадстаўлены на выставе «209 дзён шэрага: смерць цялеснага, неўміручасць духоўнага» ў польскай Galeria Promocyjna. А гэтаксама ў межах выставы беларуская аўтарка будзе ладзіць перформанс — восем дзён штодзённа шыць супрацьтанкавыя «яжы».

Па сутнасці, на выставе мы ўбачым дзве гісторыі, калі ўвогуле можна іх раз’яднаць.

Першая — гэта перформанс Ташы Кацубы «Воін кахання», у якім мастачка паспрабуе передаць свой досвед адчування вайны. Ён адбудзецца непасрэдна на адкрыцці выставы — 18 студзеня. Саўнд-дызайн для гэтага перформансу стварае музыка Ганна Жданава.

Другая гісторыя (якая, вядома, непарыўна звязана з першай) — гэта рэфлексія мастачкі на жыццё ў эміграцыі. Яна будзе расказана праз жывапісныя творы аўтаркі ў экспазіцыі і перформанс, які Таша Кацуба будзе ладзіць ужо на працягу ўсяго часу працы праекта.

Жывапіс Ташы нарадзіўся ў час яе прыбывання ў Кіеве, калі мастачка толькі з’ехала з Беларусі ва Украіну, і здымала маленькі пакой на працягу некалькіх месяцаў. Каб займець хоць нейкую глебу пад нагамі, мастачка пачала пісаць. Яе палотны без колеру ўзнікалі літаральна з нічога, — зазначаецца ў анатацыі да выставы.

«209 дзён шэрага — ад пачуцця эйфарыі і натхнення да адчування тугі па доме і адзіноты», — дае вызначэнне гэтаму перыяду мастачка.

Беларуская мастачка восем дзён у варшаўскай галерэі будзе шыць супрацьтанкавыя "яжы"
Афіша да выставы.

«[Тады] я яшчэ не ведала, што набліжаецца больш страшнае, чым гэтая бясколерная штодзённасць. Пачалася вайна — вялізная чорная пляма, якая цягнецца і па сённяшні дзень. Упершыню я адчула смерць так блізка, і нават прыняла яе, пасябравала, яна стала часткай мяне, маіх думак. Кожны дзень я была гатова памерці, а перад сном развітвалася з жыццём», — дадае аўтарка, якая пасля ўварвання Расіі ва Украіну была вымушана з’ехаць у іншы горад Украіны, а потым — эміграваць у Польшчу.

«Гэтая выстава ўсяго толькі спроба перадаць хоць малую частку таго, што перажываюць людзі, якія губляюць свае дамы і блізкіх людзей. Незалежна ад часу і месца», — падсумоўвае мастацкае выказванне беларускай аўтаркі куратарка праекта Вольга Мжэльская.

Доўгатэрміновы перформанс, у час якога Таша Куцуба будзе шыць супрацьтанкавыя «яжы», пакуль яшчэ не мае назвы.

Дадамо, што рэлізацыя праектаў мастачкі ладзіцца ў межах арт-рэзідэнцыі ініцыятывы PerspAKTIV, якая працуе над стварэннем і пашырэннем устойлівай сеткі партнёрскіх арганізацый з Германіі і Польшчы для забеспячэння беларускім творцам бяспечных умоў для творчай рэалізацыі. Выстава Ташы Кацуба ў Galeria Promocyjna стала магчымай дзякуючы прамоцыі куратаркі Вольгі Мжэльскай.

Час і месца працы экспазіцыі «209 дзён шэрага: смерць цялеснага, неўміручасць духоўнага»: 18 — 28 студзеня, Galeria Promocyjna. Адкрыццё — 19.00.

Сачыць за падзеяй можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: