Беларуская мастачка Марына Напрушкіна прыме ўдзел у Manifesta — вялікім еўрапейскім вандроўным біенале

Культура
Кірха ў Бохуме. Фото: Даніэль Садроўскі

Біенале Manifesta, адна з самых важных падзей у сучасным мастацтве, прадставіла спіс мастакоў. Сярод удзельнікаў фэсту – Марына Напрушкіна, мастачка, якая нарадзілася ў Беларусі, але цяпер жыве ў Берліне.

Manifesta — гэта вандроўнае біенале, якое праходзіць кожныя два гады ў розных частках Еўропы, даследуючы зменлівую дынаміку еўрапейскай ідэнтычнасці праз выставы, арыентаваныя на канкрэтныя месцы, гарадскія інтэрвенцыі і ўлучанасць супольнасці.

Сёлета біенале пераедзе ў Рурскі рэгіён Германіі. Месцамі правядзення праекта стануць закінутыя храмы чатырох гарадоў — Дуйсбурга, Эсэна, Гельзенкірхена і Бохума, рэлігійныя будынкі ператвораць у лабараторыі мастацтва і супольнасці, закранаючы важную тэму гарадской рэгенерацыі.

Абраныя тандэмы куратараў працуюць над праектамі у розных гарадах. У Бохуме, дзе куратарская каманда складаецца з польскіх адмыслоўцаў Анды Ротэнберг і Кшыштафа Касцючука, удзельнічаюць Міраслаў Балка, Зуза Галіньска, Марына Напрушкіна, Мікалай Собчак, Кэсідзі Тонер.

Месцам рэалізацыі іх праектаў стане Гефсіманская кірха, пабудаваная ў 1947-1950 гадах.

Біенале Manifesta пройдзе ў рурскім рэгіёне Германіі з 21 чэрвеня па 4 кастрычніка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.