Беларуская мастачка Ала Савашэвіч адкрывае ў Ароньску выставу пра жаночую працу і яе сацыяльную ролю

Культура
Фота: сацсеткі галерэі ў Ароньску.

25 кастрычніка ў Цэнтры польскай скульптуры ў Ароньску (Галерэя Вазоўня) адкрыецца выстава беларускай мастачкі Алы Савашэвіч пад назвай «У месяцы стаяла, ветру слухала» («W księżycu stała, wiatru słuchała»).

Гэтая экспазіцыя з’яўляецца сімвалічным завяршэннем этапу творчасці Савашэвіч, прысвечанага перфарматыўнасці жаночай працы і яе сацыяльнай ролі.

Куратар праекта — Паўліна Бжушкевіч-Кун.

Пра што выстава?

Выстава засяроджваецца на тэмах жаноцкасці, цела і фізічнай працы, а таксама на асабістай рэфлексіі мастачкі наконт залежнасці цела ад працы. Натхнёная цыкламі прыроды і святкаваннем жніва, Ала Савашэвіч аддае даніну павагі жанчынам, іх духоўнасці і мудрасці, укаранёнай у рытме прыроды.

Цэнтральным экспанатам стане манументальная скульптура «Шэптам тканая» — вялікая лялька з ільняной кудзелі (пакулля). Яна сімвалізуе вартаўніцу памяці і рэпрэзентантку жаночай сілы, адлюстроўваючы пераход ад высілку да адпачынку, ад хаосу да засяроджання. Акрамя таго, наведвальнікі ўбачаць тры новыя працы, выкананыя ў рэдкай тэхніцы саламянай інтарсіі.

Кантэкст і сэнс

Выстава знаходзіцца ў гістарычнай Вазоўні, што дазваляе прыгадаць працу і лёсы жанчын, якія выконвалі яе на фальварках.

Як падкрэслівае мастачка, стварэнне лялькі стала для яе рытуалам: «У працэсе працы я магу ўбачыць, на што я здольная, колькі ўва мне цярплівасці і сілы. Створаная лялька становіцца рытуалам — завяршэннем нейкага этапу і адкрыццём новага».

Праект «У месяцы стаяла, ветру слухала» запрашае да роздуму пра гармонію прыроды і духоўны вымер жаночага досведу.

Ала Савашэвіч — беларуская візуальная мастачка, якая працуе ў галіне скульптуры, інсталяцыі, відэа-арта і перформансу.  Яна атрымала акадэмічную мастацкую адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск, 2010–2014) і працягнула яе ў Акадэміі прыгожых мастацтваў імя Яўгена Геперта ва Уроцлаве (Польшча, 2014–2017).

У сваёй мастацкай практыцы даследуе складаныя сацыяльныя тэмы, часта звяртаючыся да асабістага досведу, які сфармаваўся ў постсавецкі перыяд. Асноўныя напрамкі яе творчасці: калектыўная памяць і спадчына, жаночая роля і праца, кантроль і оперсія. Працы мастачкі знаходзяцца ў вядомых калекцыях, у тым ліку ў Фондзе польскага мастацтва ING. Мастачка актыўна выстаўляецца ў Беларусі, Польшчы, Украіне, Германіі і іншых краінах.

Жыве і працуе ва Уроцлаве (Польшча).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости