Некалькі дзён таму паэт Дзмітры Строцаў паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook навіну пра тры новыя кнігі беларускай паэзіі ад Ганны Севярынец, Насты Кудасавай і Крысціны Бандурынай. Тады і згадаў пра новае выдавецтва, якое збіраецца выпускаць у Берліне беларускія кнігі.
У інтэрв’ю Budzma.org Дзмітры Строцаў распавёў, што берлінскае выдавецтва Hochroth мае шмат філіялаў у розных еўрапейскіх краінах. У 2020 годзе ў берлінскім Hochroth выйшла кніга Дзмітрыя Строцава на нямецкай мове «Пыль танцующая», таксама прапанавалі выдаць яшчэ дзве кнігі — двухтомнік на рускай і нямецкай мовах пад назвай «Улей».
«Паколькі мы з нямецкімі калегамі сябруем, — распавёў спадар Дзмітрый, — стасуемся, я расказаў аб праблеме з кнігавыданнем у Беларусі зараз, і мне ўласна запрапанавалі адкрыць філію Hochroth-Minsk».
Тэхналагічна вытворчасць выдавецтва Hochroth наладжана так, што можна дастаткова інтэнсіўна выпускаць зборнікі. У планах Дзмітрыя Строцава выхад па меншай меры дзесяці зборнікаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: