30 студзеня ў Лейпцыгу постпанк дуэт Nürnberg распачане еўрапейскае турнэ ў падтрымку свайго новага рэлізу «Разлад». Новы EP мусіць быць апублікаваны на музычных пляцоўках 26 студзеня.
У межах тура гурт наведае 16 гарадоў у 8 краінах: Германіі, Нідэрландах, Францыі, Венгрыі, Славеніі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы. Адзначым, што Nürnberg зазірне і, ва уласна, Нюнберг.
А таксама 5 і 6 лютага дуэт выступіць на Grauzone Festival у Гаазе — адным з самых знакавых падзей для аматараў «цёмнай» сцэны ў Еўропе. Міждысцыплінарны фестываль, які аб’ядноўвае post-punk, coldwave, electronic, industrial і experimental музыку, славіцца тым, што на яго сцэне выконваюць сваю музыку як легенды, так свежыя імёны ў пост-панк супольнасці. Сёлета Nürnberg — у лайн-апе гэтай вядомай падзеі, якая пройдзе ў 13-раз.
Выпуск новага EP «Разлад», да якога прымяркоўвае гастролі каманда, анансаваны на 26 студзеня.
Nürnberg — постпанк-музычны дуэт, створаны ў 2016 годзе ў Мінску, Беларусь.
На творчасць гурта ўплываюць дэпрэсія постсавецкіх гарадоў, экзістэнцыялізм, сацыяльныя праблемы ў сучасным індустрыяльным свеце, ціск і стомленасць, але таксама некаторыя істотныя пачуцці, якія робяць нас больш чалавечнымі — здольнасць кахаць і адчуваць спагаду.
Першае дэма дуэта выйшла ў жніўні 2017 года. З гэтага моманту гурт выпусціў тры альбомы, тры EP, мноства сінглаў і рэмікс-альбомаў.
Гурт выступае па-беларуску і з’яўляецца адным з найбольш вядомых постпанкаўскіх беларускіх калектываў. Nürnberg выступаў на буйных еўрапейскіх фестывалях і шоукейсах: «Waves Vienna», «Eurosonic Noorderslag» і «AtlasWeekend Kyiv» і іншых. Пазалетась ён здзейсніў вялікі тур па гарадах Лацінскай Амерыкі, Мексікі і Кітая.
Дазнацца падрабязней пра новы тур і набыць квіткі можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
