«Беларусьфільм» пачаў здымкі блокбастара паводле «Чорнага замка Альшанскага» Уладзіміра Караткевіча

На беларускім тэлебачанні паказалі сюжэт пра пачатак здымкі блакбастара пад умоўнай назвай «Чорны замак». Дзеянне вядомага рамана Уладзіміра Караткевіча перанеслі ў наш час, дэтэктыўна-містычныя падзеі XVII стагоддзя таксама захавалі.

Генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі распавёў журналістам СТВ, што на кінастудыі доўга шукалі адпаведны сцэнарый і спыніліся на варыянце Глеба Шпрыгава, які можа быць цікавым сучаснаму гледачу.

Па словах аўтара сцэнарыя Глеба Шпрыгава, пяць часавых пластоў, якія былі спачатку ў сцэнарыі, удалося звесці да двух: адзін з іх — наш час: «Мне падалося, што сама кніга не старэе, яна досыць сучасная. І мне было цікава ўбачыць гэта ў нашых рэаліях, з нашымі героямі, з маладымі людзьмі».

Стужка запланаваная для кінатэатральнага пракату, для аўдыторыі ад 12 да 35 гадоў.

Здымаць будуць у Беларусі. Маршрут пабудаваны з трох дзясяткаў лакацый. У кадры пакажуць многія архітэктурныя помнікі: касцёл Святой Веранікі ў вёсцы Селішча, сядзібу Чапскіх у Прылуках, Мірскі замак.

Фільм плануюць выпусціць у кінатэатральны пракат вясной наступнага года.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!