Belarus Theatre Community арганізуе чарговую анлайн-дыскусію, прысвечаную тэатральнай адукацыі

11 верасня Belarus Theatre Community арганізуе чарговую анлайн-дыскусію з цыклу # BIT_talks «Аб тэатральнай адукацыі ў Беларусі. Навошта тэатр?», прысвечаную працэсам беларускай тэатральнай адукацыі. Разам з эксперткамі і экспертамі паспрабуюць вызначыць змены, якія адбываюцца з тэатрам, і іх уздзеянне на працэс адукацыі. Як і дзе вучыцца сёння тэатру? Што сабой уяўляе адукацыйны працэс? І што будзе далей?

Удзельнікі дыскусіі:

  • Валянціна Мароз – рэжысёрка, тэатральная выкладчыца, куратарка тэатральных праектаў.
  • Ганна Люковіч – перформерка, драматургіня, дыджэйка.
  • Андрэй Саўчанка – тэатральны педагог, рэжысер, актор.
  • Мадэратарка дыскусіі – Таццяна Арцімовіч, даследчыца і куратарка.

Дыскусія адбудзецца 11 верасня 2024 18:00 CET / 19:00 Мінск.

Рэгістрацыя тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!