«Беларус беларусу хто?»: байнет абмяркоўвае затрыманне гурта Nizkiz

Главное
Nizkiz.

Звестка пра затрыманне ў Магілёве трох музыкаў беларускага гурта Nizkiz — вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшы, барабаншчыка Дзмітрыя Халяўкіна — выклікала вялікую хвалю эмоцый у байнеце. Людзі выказваюць сваю боль, гнеў, салідарнасць з затрыманымі, але частка супольнасці не ўтрымліваецца ад папрокаў у адрас музыкаў: маўляў, як можна было пасля жудаснага прысуду Tor Band заставацца ў Беларусі? Ды асабліва калі ў тваім рэпертуары — пратэсны хіт «Правілы» («Мы выйшлі на вуліцу»)?

Меркаванні падзяліліся. І побач з асуджальнымі пастамі ў сеціве гучаць галасы тых, хто заклікае да павагі пазіцыі музыкантаў, нагадваючы пра тое, што заставацца ці з’язджаць — гэта індывідульны і свядомы выбар кожнага.

Reform.by сабраў некалькі меркаванняў з розных бакоў, каб зафіксаваць, у якім эмацыйным напружанні знаходзіцца беларускае грамадства сёння.

Нагадаем, што праўладныя рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю, што магілёўскі гурт Nizkiz з’ехаў з Беларусі, а потым вырашыў вярнуцца. Гэту тэзу абверг праваабарончы цэнтр «Вясна»: музыкі не пакідалі Беларусь пасля 2020 года, як сцвярджаюць прапагандысты. Яны працягвалі жыць у краіне, часам выязджаючы з канцэртамі ў замежжа, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму. Чацвёрты ўдзельнік гурта — гітарыст Леанід Несцярук — знаходзіцца ў бяспецы, бо з’ехаў у Польшчу больш за год таму.

«Паехалі проста на Галгофу. Як высветлілася, жылі на ёй», — пракаментаваў навіну пра затрыманне калег лідар гурта Gods Tower Уладзіслаў (Леслі) Наважылаў.

«Ёсць рэчы, якія я не разумею і ніколі не зразумею. Людзі засвяціліся ўва ўсім, чым толькі можна, яны абсалютна ясна і дакладна ўва ўсіх спісах на затрыманне. І яны едуць у Беларусь.

Як кажа Anton Motolko: «Да *б вашу мать», — выдаў эмацыйную рэакцыю на звестку Андрэй Стрыжак.

Горкім быў каментар журналісткі Ірыны Купцэвіч:

«Цяжка паверыць, што адзін з тваіх любімых гуртоў на 3/4 складаўся з людзей, якія спявалі пра правілы, але не змаглі іх вывучыць за тры з паловай гады. Проста не лезе ў галаву.

Хлопцаў вельмі шкада, але божа, калі ўжо людзі навучацца? Ну варта ж вучыцца на чужых памылках, калі цана сваёй — 5-10 гадоў турмы?.. […]

Разумееце, сябры, мы ўсе — Беларусь. Кожны з вас — часцінка Беларусі, часта бясцэнная. Нас мала. Цяпер час тэрору. Гаворка ідзе пра захаванне краіны, народа, культуры. Мы мусім выстаяць супраць вельмі моцнага ворага. Яны знішчаць усё, да чаго змогуць дацягнуцца. І наша задача — не даць ім дацягнуцца. Наколькі гэта магчыма, захаваць сябе. Каб захаваць Беларусь.

Некаторыя не маюць раскошы выбару або маюць не 100-працэнтныя рызыкі і робяць выбар заставацца і быць карыснымі там — гэта штодзённы гераізм, якім я захапляюся. Але не ўсе сітуацыі такія. І вельмі балюча бачыць, як чарговы раз дацягваюцца да тых, хто мусіў бы гэтага пазбегнуць. Гэта ўдар і па іх, і па іх блізкіх і сябрах, і па ўсіх нас. Калі ласка, беражыце сябе».

«Беларус беларусу хто?.. Пазыцыя заставацца на Радзіме вартая глыбокае павагі, а ніяк не асуджэньня. Тым больш, у грубых цынічных формах. І што затрыманыя сказалі на камэру сілавікоў пад прымусам, абсалютна ня мае значэньня. Свабоду музыкам і ўсім палітычным зьняволеным!» — выказаўся музыкант Віктар Сямашка.

Пракаменаваў падзею муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш:

«Просто заворожен комментариями в духе «зачем», «феерические», «не оскудеет земля» (и это самые мягкие формулировки) по поводу задержания музыкантов Nizkiz, которые оставались в Беларуси несмотря ни на что.

Мне вот интересно, а люди, которые подобное пишут, вообще понимают, насколько эти слова созвучны вопросу «оно того стоило?», который многие политзаключенные начиная с 2020 года слышали от своих тюремщиков?

Впрочем, чего это я. Вы же обесцениваете чужой выбор просто для того, чтобы не сомневаться в собственном. Практично и удобно. Схема работает по обе стороны баррикад».

Падтрымаў музыкантаў Юрый Сідун.

«Усе цытуюць прапагандыстаў пра Nizkiz. Але ж можна было звярнуць увагу на тое, што казалі гэтыя гады самі хлопцы на канцэртах. У Варшаве гурт заўжды, напрыклад, звяртаў увагу, што ім яшчэ вяртацца ў Беларусь. Але пры гэтым выконваў свае смелыя песні. Хлопцы ціха жылі там увесь гэты час. Гэта было іх свядомае рашэнне. Прыязджалі толькі на канцэрты.

Толькі Лёня (Леанід Несцярук — Reform.by) з’ехаў. Але, спадзяюся, ён распавядзе публічна цяпер пра тое, як не змог атрымаць гуманітарную візу ад польскай амбасады, бо мае «недастаткова падставаў для небяспекі».

Не трэба цкаваць цяпер гурт Nizkiz за смеласць у 2020-м і за тое, што засталіся. Проста расплюшчыце вочы. У Беларусі застаецца вельмі шмат людзей, якія публічна выступалі і выказваліся. У іх розныя падставы не з’язджаць з краіны.

Дарэчы, Лёня шукае працу ў Варшаве. Замест таго, каб крытыкаваць хлопцаў, якіх затрымалі, можа, нехта прапануе працу цудоўнаму гітарысту?».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: