Зуброў з Белавежскай пушчы прывезлі ў Башкартастан
Рэдакцыя Reform.news · 15 мая 2026, 22:21
https://reform.news/be/zubro-z-belavezhskaj-pushchy-pryvezli-bashkartastan/Шэсць зуброў з Белавежскай пушчы прыбылі ў Башкартастан (Расія). Яны будуць жыць у прыродным парку «Мурадымаўская цясніна» ў Кугарчынскім раёне, паведамляе прэс-служба нацпарка.
На новае месца жыхарства адправілі аднаго самца і пяць самак, дзве з якіх павінны неўзабаве даць патомства.
Башкартастан вядзе праект па развядзенні зуброў з 2023 года. У 2023 годзе ў расійскі рэгіён прыбылі 18 зуброў з Белавежскай пушчы. Яны паспяхова адаптаваліся і далі патомства — восем зубранят. У лютым 2026 года Башкартастан заявіў пра планы набыць яшчэ дзевяць дарослых зуброў.

