ЗША знялі санкцыі з амерыканскай даччынай кампаніі БМЗ
Рэдакцыя Reform.news · 24 ліпеня 2026, 08:21
https://reform.news/be/zsha-znjali-sankcyi-z-amerykanskaj-dachchynaj-kampanii-bmz/Упраўленне па кантролі за замежнымі фінансавымі актывамі ЗША выключыла з санкцыйнага спісу кампанію BEL-KAP-STEEL, зарэгістраваную ў Маямі.
Санкцыі ў дачыненні да таварыства з абмежаванай адказнасцю BEL-KAP-STEEL былі ўведзеныя ў 2023 годзе. Тады ЗША таксама ўвялі абмежаванні супраць ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу “Беларуская металургічная кампанія”», якому ў BEL-KAP-STEEL належыць 50% доляў.
