Ормузский пролив. Вид со спутника. Изображение: Википедия
ЗША і Іран дамовіліся спыніць абмен ударамі і аднавіць перамовы. Пра гэта заявіў амерыканскі чыноўнік, паведамляе Reuters.
«Тэхнічныя перамовы па ўсіх пунктах мемарандума аб узаемаразуменні плануецца працягнуць. Абодва бакі пакуль спыняцца, і судны змогуць свабодна перамяшчацца», — сказаў ён.
Чакаецца, што перамовы тэхнічных груп адбудуцца ў аўторак у Катары.
На працягу некалькіх дзён ЗША і Іран абменьваліся ўдарамі. Абмен пачаўся пасля атакі іранскага боку на гандлёвае судна ў Армузскім праліве ў чацвер. Бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў парушэнні перамір’я.
Учора раніцай Іран атакаваў ракетамі і беспілотнікамі амерыканскія ваенныя аб’екты ў Кувейце і Бахрэйне.
Іран таксама настойвае на спыненні баявых дзеянняў у Ліване, дзе Ізраіль працягвае атакаваць «Хезбалу».