Фото: BKT
Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) Міністэрства фінансаў ЗША афіцыйна зняла ўсе санкцыі з БКК і «Беларуськалія» і выпусціла генеральную ліцэнзію, якая дазваляе аперацыі з «Белінвестбанкам».
Генеральная ліцэнзія №14 дазваляе аперацыі з ААТ «Белінвестбанк» (Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі) і шэрагам дадатковых арганізацый, гаворыцца ў прэс-рэлізе OFAC.
Генеральная ліцэнзія №14 дазваляе транзакцыі з ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі „Белінвестбанк“», ТАА «Белінвест-Інжынірынг», ЗАТ «Белбізнеслізінг» і арганізацыямі, у якіх адно або некалькі з гэтых юрыдычных асоб прама або ўскосна валодаюць індывідуальна або ў сукупнасці доляй у памеры 50% і больш.
Ліцэнзія не дазваляе:
Акрамя гэтага, у кансультацыі з Дзярждэпартаментам ЗША OFAC устанавіў, што «абставіны больш не патрабуюць прымянення абмежаванняў, уведзеных у дачыненні да Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Банка развіцця Рэспублікі Беларусь у рамках Дырэктывы 1 згодна з раздзеламі 1(a)(ii), 1(b) і 8 Указа №14038».
Генеральная ліцэнзія №13, якая дазваляла аперацыі з Беларускай калійнай кампаніяй, ААТ «Беларуськалій» і ўкраінскай даччынай кампаніяй БКК «Агророзквіт», заархіваваная, бо яна больш не прымяняецца. Указаныя прадпрыемствы выключаны з санкцыйнага спісу.
Аб зняцці санкцый ЗША з «Белінвестбанка», Банка развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў было абвешчана 19 сакавіка па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла.