Reform.news

ЗША аднаўляюць работу пасольства ў Венесуэле

Рэдакцыя Reform.news · 31 сакавіка 2026, 07:31

https://reform.news/be/zsha-adna-ljajuc-rabotu-pasolstva-venesujele/

ЗША аднаўляюць работу пасольства ў Венесуэле. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента.

З сакавіка 2019 года Злучаныя Штаты ўзаемадзейнічалі з Венесуэлай праз часовае дыпламатычнае прадстаўніцтва, размешчанае ў сталіцы Калумбіі Багаце. З 30 сакавіка 2026 года афіцыйна аднаўляецца работа пасольства ЗША і ў Каракасе.

“Аднаўленне работы пасольства ЗША ў Каракасе з’яўляецца ключавым этапам у рэалізацыі трохэтапнага плана прэзідэнта па Венесуэле і ўмацуе нашу здольнасць наўпрост узаемадзейнічаць з часовым урадам Венесуэлы, грамадзянскай супольнасцю і прыватным сектарам”, – гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента.

Рэклама

Пакінуць адказ