Зняволеная гомельскай калоніі ўпала ў кому пасля спробы суіцыду — праваабаронцы

Зняволеная гомельскай жаночай калоніі ІК-4 здзейсніла спробу самагубства і пасля гэтага ўпала ў кому, паведамляе праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.

«Нам стала вядома, што адна з вязніц жаночай калоніі спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Па нашых звестках, яна ўпала ў кому. Што было далей, мы пакуль не ведаем»,паведамляюць праваабаронцы.

Вядома, што жанчына была асуджаная не паводле палітычнага артыкула.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!