Зяленскі збіраецца сустрэцца з Трампам у Нью-Ёрку

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі збіраецца сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Нью-Ёрку. Пра гэта ён заявіў па выніках учорашняй тэлефоннай размовы.

“Дамовіліся пра сустрэчу ў Нью-Ёрку. І гэтая сустрэча можа многае змяніць. Ёсць дыпламатычная дынаміка”, — паведаміў Зяленскі.

Ён таксама падзякаваў за візіт у Кіеў пасланнікам Трампа Уіткафу і Кушнеру.

“Ёсць ідэі для крокаў па дээскалацыі і фундаментальных пытанняў бяспекі — энергетычнай, харчовай, абароны чалавечых жыццяў. Працуем разам з амерыканскай камандай і гатовыя рабіць сур’ёзныя крокі”, — дадаў ён.

Паводле слоў Зяленскага, ён таксама падзякаваў Трампу за падпісанне закона Грэма аб санкцыях супраць РФ.