Зяленскі расказаў падрабязнасці ўдараў па расійскім мосце ў Крым

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзяліўся падрабязнасцямі аперацыі супраць расійскага моста ў Крым. Паводле яго слоў, апошнія ўдары – гэта сёмы этап аперацыі, якая праводзілася некалькі тыдняў. Яна распрацоўвалася і каардынавалася Службай бяспекі Украіны сумесна з Генштабам УСУ.

“Сёння кожны можа бачыць наступствы для асноўнай ваеннай пераправы з тэрыторыі Расіі ў наш украінскі Крым”, – напісаў Зяленскі.

Нагадаем, у інтэрнэце сёння з’явіліся фота- і відэапацвярджэнні абрушэння аўтамабільнага пралёта моста над фарватарам Керчанскага праліва.

Ён падзякаваў СБУ, усім падраздзяленням сіл абароны, якія былі задзейнічаны ў аперацыі, міністру абароны, галоўнакамандуючаму, Генштабу і ўсім вытворцам украінскай зброі.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што паэтапна знішчаліся сістэмы СПА, радары, сродкі РЭБ і іншыя аб’екты, якія прыкрывалі мост. Для гэтага выкарыстоўваліся беспілотнікі і ракеты Dovbush, «Вендета», Da Vinci, «Січень», MICH 2000, «Рута», «Паляниця», Ан-197, FP-1, FP-5 «Фламінго» і Р-360 «Нептун».

“Сёння – ужо на ключавым этапе – добра сябе паказалі беспілотнікі «Паляниця», якія паразілі аўтамабільную частку моста, і ракеты «Нептун», дроны «Рута» і FP-5, якія паразілі чыгуначную частку. З дапамогай «Фламінго» нашы воіны здзейснілі кіраванае паражэнне – і сувязь спрацавала выдатна да апошніх секунд”, – заявіў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна неаднаразова прапаноўвала Расіі дээскалацыйныя крокі і на ўсе прапановы чула толькі гучныя адмовы.

“Нагадваем Расіі, што вайна заўсёды будзе вяртацца туды, дзе яна пачалася. Украінскі патэнцыял абароны ёсць і будзе высокім, і мы ніколі не пакінем без адказу тэрор супраць нашых гарадоў і людзей”, – напісаў прэзідэнт Украіны.