Зяленскі папярэдзіў заходніх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі

Галоўнае
Фото: t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам у фармаце ЕС — Украіна. Адной з тэм сталі расійскія планы ў дачыненні да Украіны, Беларусі і іншых напрамкаў у Еўропе.

«Асобна праінфармаваў лідараў пра расійскія планы ў дачыненні да Украіны, Беларусі і іншых напрамкаў у Еўропе. Усё, што датычыцца іх палітычных і ваенных намераў, адсочваем. Нашы разведвальныя каманды больш падрабязна абмяняюцца наяўнай інфармацыяй. Абмеркавалі і камунікацыю з амерыканскім бокам. Робім усё, каб надышоў сапраўдны мір», — заявіў украінскі лідар.

Паводле яго слоў, партнёры зафіксавалі значнае ўзмацненне пазіцыі Украіны як на полі бою, так і ў далёкабачнасці.

“Перш за ўсё, гаворка ішла пра тое, як дамагчыся актывізацыі дыпламатыі дзеля міру і забяспечыць удзел Еўропы ў гэтым працэсе. Усе партнёры адзначаюць, што пазіцыя Украіны значна мацнейшая – як на полі бою, так і ў нашай далёкабачнасці. Гэта важка, і менавіта такі наш ціск можа падштурхнуць да правільнай і дзейснай дыпламатыі. Дамовіліся, што нашы дарадцы па пытаннях нацыянальнай бяспекі сустрэнуцца ў найбліжэйшы час”, – праінфармаваў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі працягвае наведваць паўночныя рэгіёны краіны. Сёння ён сустрэўся з кіраўнікамі грамад Ровенскай, Жытомірскай і Валынскай абласцей. Напярэдадні аналагічныя сустрэчы прайшлі ў Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцях. Галоўнай тэмай стала бяспека на Паўночным напрамку.

«Мы гаварылі з кіраўнікамі грамад, у тым ліку пра абарону гэтага паўночнага напрамку. Улічваючы існуючыя пагрозы. Учора былі грамады Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей, сёння – яшчэ гэтая частка нашай дзяржавы. Ніводзін напрамак не пакінем без увагі», — падкрэсліў ён.

“Мы павінны быць моцнымі, таму ўмацаванне абароны, узвядзенне ўмацаванняў і гатоўнасць нашых войскаў да любога развіцця падзей — гэта наш прыярытэт”, – дадаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.